Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

Поделиться в:
Показать всю карту
Содержание:

    Пакаташка была арганізавана Victoganam на каленкі. Карацей было так- у 23-50 анонс. 9-00 старт. На месцы старта было ўжо вырашана куды едзем.  Фармат — асфальтавы матрац. Крыху фотаздымкаў будзе далей.

    Трэк (gpsies.com)       Фотаздымкі ( альбом g+)

    На пад’ездзе  да Моўчадзі ў лесе знайшлі помнік ахвярам 2-й сусветнай вайны. А менавіта 3600 габрэям-мясцовых жыхароў, якія былі тут растрэляны ў 1942 годзе. Помнік быў добра дагледжанным.01 DSC02993 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня03 DSC02995 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

    Мястэчка Моўчадзь цікавае месца. Тут жыло шмат габрэяў.  Знешні від і размяшчэнне хат гэта падкрэсліваюць. Яшчэ год назад, калі я быў тут апошні раз, мне спадабалася аптэка. А што зараз я ўбачыў-ЖАХ! Як так можна было зрабіць. За гэта растраляць мала мясцовыя ўлады. Шмат пісалі і ў газетах пра гэта. Вось параўнайце 2 фотаздымка. 

    e06MpLrh3PBrbmxLuNUGfjIucHDMYMgFtYmfP7t6zbk=w1143 h857 no - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня
    Аптэка.Моўчадзь. жнівень 2014г
    04 DSC02996 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня
    Аптэка. Моўчадзь. Лістапад 2014

    Далей нас вецер прынёс у Дварэц, дзе я быў упершыню. па-гэтаму  калекцая царквушак і касцёлаў папоўнілась . Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы 1900г05 DSC02997 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

    Касцёл Святога Антонія Падуанскага 1904г

    13 DSC03009 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

     

    Старыя каталіцкія могілкі. Зрубленные дрэвы ўнеслі нейкі  незвычайны антураж12 DSC03008 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня11 DSC03005 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

     

    Зруйнаваны млынiytyM8fT9U4krbkFGEEOAFZXwAoty8a3IumdDNhNkgc=w1289 h857 no - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

     

    І прыцягнуў да нас увагу стары інкасатарскі аўтамабіль пежо J5. На шыльдзе было пазначана, што ён працаваў на БПС-Банк. Апошні тэхагляд быў пройдзены у 2004 годзе. На лабавым шкле нейкі дэфект- можа выпрабоўвалі на кулянепрбіўнасць)09 DSC03003 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня06 DSC03000 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

     

    2HAwtjTUxIHK3Ox1fevAuTpvoopyQcUV9ELd3UqWIyQ=w1289 h857 no - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

     

    Дзесьці паміж Дварцом і Наваельняй у лесе выпадкова трапілі на яшчэ адзін помнік ахвярам 2-й сусветнай вайны. Тут толькі растралялі 10000 мясцовых жыхароў, а менавіта габрэяў.

     

    15 DSC03013 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

    Урэшце мы даехалі да Наваельні. Вось Наваельніцкае возера.

    16 DSC03014 - Пакатушка: Сталавічы-Моўчадзь-Дварэц-Наваельня

    У краме мы набылі хлеб-кірпіч и сала. Нажа з сабой не было, але прадаўшчыца нам дазволіла скарыстацца нажом з крамы. Мілая ветлівасць з яе боку. І мы грызлі найсмацнейшую корачку хлеба-кірпіча з смачным наваельніцкім салам. Селі на цягнік і паехалі дахаты.

    Праехалі каля 80 км.  

    Усім Дабра =)

    БОНУС: справаздача ад Victogana

     

     

    Добавить комментарий

    Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *