Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

Поделиться в:
Показать всю карту
Содержание:

    Мапа с трэкам тута

    Пра тое што пакоіцца у магільным склепе Рдултоўскага, што вэндзіцца ў яго вяндлярні. Пара фотак з закрытай для знаходжання тэрыторыі. Пад што аддаюць сядзібы у Снове, а пад што у Начы. Чаму мы павінны памятаць пра Тадэвуша Рэйтана. І унікальная раскадроўка як мяне амаль не паглаціла нейкая дзірка у небе!! І шмат іншага чытайце далей….

    IMG 4550 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы





    Крошын, да  Паўлюка не заязджаў, верш памятаю.

    IMG 4428 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     


    Заўсёды падабаюцца беларускія дарогі. НРМ нават спелі пра гэта. А ту яшчэ восеньскі дзень, чыстае неба, вецер у спіну..прыгажосць людзі!

    Дарэчы гэта Р2

    IMG 4429 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы



    Першая кропка з адзнакай «прыпынІся- паглядзі» на карце гэта Верхняе Чэрніхава, што нам падказала  Radzima.org.

    Вось гэты слуп я, нажаль, не знайшоў. Як аказалася пазней ён быў недзе у кустах.


    А гэта капліца-магільны склеп Рдултоўскіх. доўга шукаў, але знайшоў. Вось вонкавы выгляд

    IMG 4448 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     



    А вось што там усярэдзіне. Дзіркі напэўна скарбашукальнікі парабілі ну ці ВДВ галавой.

    IMG 4443 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     



    А зараз занадта  асоба ўражлівых прашу гэта не глядзець, фотка хто там адпачывае ў магільным склепе. фота раздва. Не Рдултоўскі адназначна.


    Далей непадалёку можна знайсьці  вяндлярня (коптильня). Цікава халоднага ці гарачага вэнджання?

    IMG 4436 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы



    а зараз оп! што там вэндзіцца? ужо нават прадказальна

    IMG 4437 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    А тут, мабыць, калісьці спадар Рдултоўскі с лабрадорам гуляў..эх

    IMG 4441 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    Едзем далей, праз 2 км  і тут у нас ёсць на што паглядзець. Царква Святой Параскевы Пятніцы.

    IMG 4451 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

    IMG 4452 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4455 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    Далей праязжаям каля 3 км і трапляем і Ніжняя Чэрніхава, дзе знаходзіцца Фальварак Гарцінгаў. Год пабудовы (перабудовы): XVIII/XIX

    IMG 4461 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    і тут знаходзіцца нейкая вінакурня

    IMG 4465 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    Далей паехалі на Сноў. І зноў зэбыя дарогі. Вось па ёй са спадарожным ветрам на дыстанцыі 5 км трымалася сярэдняя хуткасць 40 км/г.

    IMG 4466 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    Не даязджаючы ў Сноў паварочваю налева ў пошуках могілак жаўнераў першай сусветнай вайны. Шукаў у кукурузе…

    IMG 4468 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    ну і з крыўдай, што не атрымалася знайсці вяртаўся назад, але заўважыў удалечыні ўзлесак, дзе і былі могілкі, увогуле вось парачку фотак,

     

    магіл было шмат, дзесьці каля 300, можа больш…

    IMG 4470 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4471 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4472 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4474 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    хватала і такіх

    IMG 4476 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4477 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4482 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4485 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     

     

    далей чысты і сціплы Сноў са стаянкамі для ровараў

    IMG 4488 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    Касцёл Святога Яна Хрысціцеля

    IMG 4489 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     

    У 1825-1827 гг. у мястэчку на беразе Снавання на сродкі Казіміра Рдултоўскага быў пабудаваны адзін з найбуйных палацава-паркавых комплексаў у стылі класіцызму на тэрыторыі Беларусі. Сюды ўваходзяць палац (архітэктар Б. Тычецкий) і парк.

    IMG 4495 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     Вось тут будзе падрабязней пра гэта.

    На тэррыторыі заразх ваенны шпіталь пагранцоў, дзе я меў магчымасць быць у 2012 годзе, тут рабілі аперацыю, калі быў жаўнерам. А вось так на тэрыторыю не прапусцяць пагуляць. Мне там вельмі спадабалась. Яшчэ там ёсць свой хоз двор, дзе трымаюць свінней, быкоў і каней. вось старыя фота.

     

    унутры

    01042012037 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     


    вось так там усе ходзяць жаўнеры

    02042012039 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     

    06042012040 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    06042012041 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    а вось колькі разоў на дзень кармілі. набраў за час знаходжання там 6 кг.

    13012012015 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    Ну і апошні прыпынак у Снове гэта  фальварак  сярэдзіны XIX у. барона Густава Гарцінга, з якой захаваліся каменная двухпавярховая сядзібная хата (размяшчаецца Сновская ўчастковая лякарня), часткова парк і гаспадарчыя пабудовы.

    IMG 4498 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4499 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    Рушым на Клецк

    IMG 4502 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    Недалёка каля Клецка ёсць такі гадзіннік Дажынак. Так і не зразумеў што ён паказвае

    IMG 4504 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    З Клецка да Начы мяне чуць не зацягнула у нейкую дыру, вось раскадроўка гэтага здарэння, добра што я не спадабаўся ёй.

     

     

    IMG 45131 MOTION - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    Нача, тут сядзібу як у Снове не аддалі пад шпіталь ці лякарню, а дабудавалі нейкія канвееры. мо какаін рабять там…

    вось так у 18м стагоддзі уваходзілі.

    IMG 4518 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4519 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4520 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4521 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    І дэсерт да канца дня: Грушаўка і сядзіба рода Рэйтанаў!! Вось такі заезд у сядзібу, падобны што ў Савейках, але адназначна не як у Начы

    IMG 4529 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    Вось цікавая інфа, у вялікім памеры, ціскайце па карцінке.

    IMG 45511 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     

     

    Кожнаму з элементаў вялікага комплексу, як паведамляе гэтая крыніца, знайшлася новая функцыя. У флігелі-«мураванцы» прапанавана стварыць музей, прысвечаны знакамітаму Тадэвушу Рэйтану, чый трагічны лёс скончыўся менавіта ў гэтых сценах. У палацы — гатэль і яшчэ адзін музей, этнаграфічны. У стайні- конную школу для мясцовай дзятвы. У былым спіртапрымальніку — кавярню. А ў сабакарні- пітомнік для паляўнічых парод. — Няма больш той сабакарні!- агаломшыў ляхавіцкі мастак і краязнаўца Сяргей Чарановіч, калі я папрасіў яго паказаць гэты дзіўны аб’ект. — Яна была зруйнавана ўжо ў апошнія гады. Кім- невядома. Як сведчаць мясцовыя жыхары, палац быў закінуты яшчэ ў 1975 годзе. Але ж адкрыты ўсім стыхіям будынак з пустымі аканіцамі і сёння мужна змагаецца з часам. На сценах нават захаваліся аўтэнтычныя фрэскі! Праўда, яны суседнічаюць з тымі надпісамі, культурная каштоўнасць якіх вельмі сумнеўная… Апошні прадстаўнік знанага роду Юзэф Рэйтан быў чалавекам пераборлівым. Трохі больш як стагоддзе таму ён зруйнаваў стары грушаўскі палац і збудаваў новы, драўляны. Уладальнік сядзібы дбаў не толькі пра экалагічнасць свайго жытла, але і пра яго трываласць: будаўнічыя матэрыялы звозіліся ў Грушаўку, не раўнуючы, з усёй Еўропы. — Прайдзіцеся па гэтым паркеце, і вы не пачуеце ані рыпу,- звяртае маю ўвагу Сяргей Чарановіч. — Хаця ў завею тут цэлыя сумёты былі. І гэтак — ужо колькі гадоў!


    Таму і не дзіва, што некаторыя мясцовыя жыхары здавён выкарыстоўваюць палац як бясплатную крыніцу якасных будаўнічых матэрыялаў (або проста дроў для топкі печы, хто ведае?). Здавалася б, за трыццаць з гакам гадоў адтуль ужо можна было скрасці ўсё, што толькі можна. Але краязнаўца, які ведае ў палацы літаральна кожны цвік, ці не штомесяц са скрухай адзначае новыя «сляды чалавечай дзейнасці»: — Адсюль дошкі былі скрадзены з паўгода таму, адсюль — ужо сёлета,- праводзіць ён сумную экскурсію. — Дарэчы, і ганак абрынуўся толькі летась… Незайздросны стан мае і найстарэйшы ды найкаштоўнейшы (з гістарычнага пункта гледжання) будынак палаца- той самы мураваны флігель. Дах у ім відавочна працякае. — Штогод мы ладзім у Грушаўцы суботнікі: прыбіраем смецце, косім,- распавядае начальнік аддзела культуры Ляхавіцкага райвыканкама Ніна Прыхач. — Задзейнічана і моладзь, навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа. І гэтыя захады знаходзяць у раёне падтрымку: скажам, знайсці машыну, каб вывесці лісце, — не праблема. Але не магу сказаць, каб такая работа вялася пастаянна. Вось калі б з’явілася магчымасць зрабіць адну-дзве стаўкі для тых, хто сачыў бы там за парадкам… Каб пераканацца ў слушнасці такой прапановы, варта завітаць у іншую сядзібу Брэстчыны — Дубаі, што на Піншчыне. Яе ўласнік- мясцовая гаспадарка- увяла адмысловую стаўку для наглядчыка за гістарычным помнікам (хай сабе афіцыйна пасада гучыць як «дворнік») і заангажыравала на гэтую працу сапраўднага энтузіяста, які можа не толькі скасіць траву, але і правесці цікавую экскурсію для турыстаў. Здавалася б, сродкаў такая інавацыя запатрабуе небагата, але яе плён абяцае быць істотным. Пабачыўшы, што помнік спадчыны пад наглядам, мясцовыя прайдзісветы ўжо не будуць абдзіраць з яго дошкі.

    IMG 4533 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4537 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4538 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4540 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4541 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4542 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4543 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4544 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4545 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4546 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4548 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4550 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4552 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4553 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4554 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4555 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4557 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     

    Далей рушым крыху далей, дзе на узлеску знаходзіцца склеп капліцы, дзе знаходзілія рэшткі Тадэвуша Рэйтана.

    IMG 4562 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     


    каля склепа капліцы знаходзіцца валун з такой шыльдай

    IMG 4564 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     унутры

    IMG 4566 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    від сзаду

    IMG 4568 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     аллея, якая вядзе у нікуды…

    IMG 4572 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    а вось цікавая інфа у вялікім памеры, ціскайце на карцінкі, каб прачытаць

    IMG 4560 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

    IMG 4569 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     

    Уражанне было, і дзякуй што хоць штосьці не згубілі. Прыязжайце у Грушаўку абавязкова. Памятайце тых хто змагаўся за нас.

     

    А вось удзельнікі пакатушкі:

    я

    IMG 4505 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

     і мой ровар

    IMG 4433 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    разам мы сіла 🙂

    IMG 4532 - Пакатушка: Сталавічы- Чэрніхава-Сноў- Клецк- Нача-Грушаўка-Ляхавічы-Баранавічы-Сталавічы

     

     

    Накруцілі 149,7 км

     

    Дзякуй за увагу.

    Добавить комментарий

    Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *